Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУКЕВІЧ Ніна Іванаўна
[1925, Косава Палескага ваяв., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай школы в. Старажоўшчына тагачаснага Косаўскага (цяпер Івацэвіцкага) р-на, СШ ў Івацэвічах Брэсцкай вобл. Была замужам, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 28.12.1944. Асуджана 25.5.1945 як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” і “сябра контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі “СБМ” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Нарыльскі лагер МДБ Краснаярскага краю (п/с 384/6). Вызвалена 27.9.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 9.12.1963. Асабовая справа Ж. № 5453-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.