Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖАБКО Міхаіл Феліцыянавіч
[17.2.1904, Мінск – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Галянполле (цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 2.10.1939. Асуджаны 31.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “контррэвалюцыйную барацьбу” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Вызвалены 20.6.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 26.10.1989. Асабовая справа Ж. № 17046-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.