Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖАБІНСКІ Уладзімір Міхайлавіч 

ЖАБІНСКІ Уладзімір Міхайлавіч

[1920, Разанская губ., Расія – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Жодзішкі Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Арыштаваны 9.1.1945 у Смаргоні. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 24.11.1945 як “удзельнік антысавецкай нацыяналістычнай арганізацыі “БНС” да 6 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі, потым у Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Гродзенскай вобл. 25.10.1994. Асабовая справа Ж. № п-21324 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"