Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЕРМАЛОВІЧ Яніна Іванаўна
[1916, в. Калацічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Запольскай школы Глускага р-на Магілёўскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 2.12.1944. Асуджана 26.9.1945 за “ўдзел у нацыянал-фашыскай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.3.1963. Асабовая справа Е. № 8509-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.