Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДУТКОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч 

ДУТКОЎСКІ Іосіф Іосіфавіч

[1904, в. Ольхавіц Холмскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча – ?]. З купецкай сям’і. Скончыў настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у Астравецкім р-не Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў непаўнагадовую дачку. Арыштаваны 21.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.8.1940 як “сацыяльна-небяспечны элемент” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Арлоўскую турму. 3.8.1941 вызвалены як польскі грамадзянін, выехаў у Паўночна-Казахскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.12.1989. Асабовая справа Д. № 17407-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"