Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДУНЬКО Дзмітрый Раманавіч 

ДУНЬКО Дзмітрый Раманавіч

[21.9.1904, в. Пукава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – пасля 1941]. З сялянскай сям’і. Скончыў МБПТ (1927), настаўнічаў у Рэчыцы (выкладаў бел. мову і літаратуру). У 1929 паступіў на педагагічны ф-т БДУ, але атрымаць вышэйшую адукацыю не дало АДПУ – 17.2.1930 арыштаваны і 10.4.1931 асуджаны за “антысавецкую агітацыю” і “шкодніцтва” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Глазаў Ніжагародскага краю. Пасля пераведзены ў Кіраўскі край. Знаходзячыся ў ссылцы, падтрымліваў сувязі з таксама ссыльным А.Бабарэкам. У канцы 1934 пераведзены ў Кіраў (Вятку). Вызвалены 17.2.1935. Не маючы працы на радзіме, застаўся ў Кіраве. Зноў арыштаваны 4.11.1937 па абвінавачанню ў контррэвалюцыйных сувязях. Вінаватым сябе не прызнаў. 15.2.1938 тройкай УНКВД Кіраўскай вобл. прыгавораны да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны лагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (групавая, № 20951-с) рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным Судом СССР, па другой – 4.7.1959.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"