Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДУБРОЎСКІ Уладзімір Іванавіч 

ДУБРОЎСКІ Уладзімір Іванавіч

[1888, мяст. Сураж Віцебскай губ., цяпер г. п. Віцебскага р-на – ?]. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Салавічы тагачаснага Суражскага (цяпер Віцебскага) р-на. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 1.4.1933. Асуджаны 15.4.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.6.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Д. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"