Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДЗІК Аляксандр Якаўлевіч
[1883, в. Горкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаpадаpожскі p-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў Горках. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 22.3.1933. Асуджаны 11.5.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як “былы член банды С.Булак-Балаховіча” і за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.6.1962. Групавая справа Д. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № 18002-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.