Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДЗЕМІДОВІЧ Ганна Міхайлаўна 

ДЗЕМІДОВІЧ Ганна Міхайлаўна

[1896, мяст. Капыль Слуц-
кага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіла ў ВКП(б) (1918). У 1936 выключана з партыі за “ўдзел у эсэраўскай арганізацыі”. Да арышту працавала настаўніцай школы пры Мінскім заводзе імя Кірава. Арыштавана 6.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Садовая, д. 17, кв. 2. Асуджана 10.10.1938 асобай нарадай пры НКВД як “былы член партыі эсэраў” і за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР 2.8.1956. Асабовая справа Д. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"