Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАНІЛЕВІЧ Канстанцін Канстанцінавіч
[1893, Вязьма Смаленскай губ., цяпер Расія – ?]. З мяшчанскай сям’і. Падчас арышту выкладаў тэхмінімум на “10 дыст. пуці” (?) у Віцебску. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 29.9.1938. Абвінавачваўся як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Вызвалены і рэабілітаваны НКВД Зах. чыгункі 15.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 7582-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.