Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАМБРОЎСКІ Сяргей Антонавіч
[1917, в. Гарабурдаўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Янчыкоўшчына Стаўбцоўскага р-на. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1944. Асуджаны 15.9.1945 асобай нарадай пры НКВД за “здраду радзіме” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 27.4.1995. Асабовая справа Д. № 36239-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.