Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАЛЕЦКІ Іван Восіпавіч 

ДАЛЕЦКІ Іван Восіпавіч

[1908, Ноўгарад, Расія – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Янкішкі Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое непаўнагадовых дзяцей. Арыштаваны 30.3.1941. Абвінавачваўся як “удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі “ПАВ”. Асуджаны не быў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.12.1964. Асабовая справа Д. № 12321-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"