Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАВЫДОВІЧ Лука Іванавіч 

ДАВЫДОВІЧ Лука Іванавіч

[1910, в. Варкавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы пры 23-ім палку ў Бабруйску Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў шасцёра дзяцей. Арыштаваны 1.2.1936. Асуджаны 14.6.1936 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 2 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.8.1990 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Асабовая справа Д. № 14217 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"