Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАВЫДЗЮК Мікалай Сцяпанавіч 

ДАВЫДЗЮК Мікалай Сцяпанавіч

[1912, в. Яўсімавічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Кобрынскім раённым аддзеле народнай адукацыі. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 15.8.1944 у Кобрыне па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 36. Асуджаны 28.6.1945 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.6.1992. Асабовая справа Д. № 10914-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"