Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАБРЭНКА Пётр Мартынавіч 

ДАБРЭНКА Пётр Мартынавіч

[1902, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам курсавай базы Ўпраўлення шашэйных дарог НКВД БССР. Арыштаваны 22.5.1938 у Бабруйску. Абвінавачваўся ў “шпіянажы і ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі”. 31.3.1939 пастановай Бабруйскага раённага аддзела НКВД справа Д. (№ 4774-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены (7.4.1939). Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"