Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУШЧА Рамуальд Канстанцінавіч
[1916, в. Гіжгайлава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Клічаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам педагагічнага кабінета Лідскага раённага аддзела народнай адукацыі (?). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 28.5.1945. Асуджаны 30.9.1945 за “ўдзел у антысавецкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 23.2.1962. Асабовая справа Г. № 7611-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.