Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУЦЬКА Ігнат Пятровіч
[1899, в. Нявязцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю настаўніцкую адукацыю. Падчас арышту працаваў касірам у калгасе “Магутны” Слуцкага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.10.1937 за “антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 23.7.1960. Асабовая справа Г. № 16541-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.