Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУТВЯР Эльза Готлібаўна 

ГУТВЯР Эльза Готлібаўна

[1911, Саратаўская губ. – ?].
З нямецкай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай польскай школы № 21 Віцебска. Была замужам, гадавала дачку. Арыштавана 27.8.1937. Асуджана тройкай НКВД 25.9.1937 за “антысавецкую агітацыю” і як “удзельніца контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана Вярхоўным Судом СССР 17.11.1956. Асабовая справа Г. № 3979-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"