Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУТА (ГУТТО) Іван Сямёнавіч
[1897, в. Падгайна Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ № 3 у Баранавічах Брэсцкай вобл. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Арыштаваны 11.1.1946 у Баранавічах па адрасе: вул. Багдановіча, д. 7. Пад следствам знаходзіўся ў Баранавіцкай турме МДБ. Асуджаны 5.5.1947 за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў. 17.5.1947 справа Г., верагодна, была перагледжана, і 21.6.1947 ён быў вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 1064-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.