Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУРЭВІЧ Майсей Шоламавіч
[17.10.1912, мяст. Жлобін Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Падчас арышту нам. дырэктара дзіцячага дома “Чырвоная змена”. Арыштаваны 8.7.1937 на рабоце. Асуджаны тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ва Усць-Вымскі лагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалены 8.7.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда БССР 20.9.1962. Групавая справа Г. і інш. № 20624-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.