Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУРКО Аляксандр Кузьміч 

ГУРКО Аляксандр Кузьміч

[1900, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Ленінскай школе ў Крычаве Магілёўскай вобл. і ў Крычаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.6.1944. Асуджаны 30.12.1944 за “антысавецкую агітацыю” да 7 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 15.5.1956. Асабовая справа Г. № 2213-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"