Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРУНВАЛЬД Фёдар Робертавіч
[21.11.1883, фальварак Міхалова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам школы ў в. Бываленка Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 23.9.1936. Асуджаны 22.1.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 28.8.1990. Асабовая справа Г. № 21352-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.