Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРУДАВІК Барыс Раманавіч 

ГРУДАВІК Барыс Раманавіч

[1920, в. Мікалаева Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Кустын Камянецкага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.1.1945. Асуджаны 8.4.1946 асобай нарадай пры НКВД як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны, верагодна, ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.12.1993. Асабовая справа Г. № 12303-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"