Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРОНАЎ Чэслаў Максімілянавіч
[1899, Варшава – 10.1.1938,
Віцебск (?), турма НКВД]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Глыбокі Брод Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 24.8.1937. Асуджаны 1.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 6.9.1961. Групавая справа Г. і інш. № 7513-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.