Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРАЕЎСКІ Аляксандр Левановіч 

ГРАЕЎСКІ Аляксандр Левановіч

[1919, Граева, цяпер Падляшскае ваяв., цяпер Польшча – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Нечкава (Польшча). Арыштаваны 13.8.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” і за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Усольскі лагер НКВД Пермскай вобл. Вызвалены 15.10.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.2.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-20221 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"