Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРАБЕНКА Мікалай Міхайлавіч
[1917, с. Бухлічы, цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сям’і святара. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам пачатковай школы в. Азарычы Пінскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 29.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкута-Пячорскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 28.4.1989. Асабовая справа Г. № 7902-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.