Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГОС Іван Сямёнавіч
[1906, в. Лось Макоўскага пав., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай СШ в. Харашэвічы (цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл.). Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 27.7.1940 у в. Турная (цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Асуджаны 24.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Салікамскі або ва Усольскі лагер НКВД Пермскай вобл. Вызвалены 23.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-10551 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.