Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГОЛЬДБЕРГ Абрам Мордухавіч
[12.11.1899, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень Мінскай вобл. – 31.8.1937, Ленінград, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. У 1918 уступіў у ВКП(б).
З 1919 у Чырвонай Арміі. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю. Да арышту выкладаў у Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Быў жанаты, меў сына Уладзіміра (н. ў 1929) і дачку Галіну (1931). У 1936 выключаны з партыі (верагодна, як былы трацкіст). Арыштаваны 27.5.1937. Асуджаны тройкай НКВД 31.8.1937 як “удзельнік контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 19.12.1957. Асабовая справа Г. № 19376-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.