Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГНАРОЎСКІ Антон Фадзеевіч 

ГНАРОЎСКІ Антон Фадзеевіч

[1894, мяст. Рось Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Ваўкавыску. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 2.10.1940. Асуджаны 21.5.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Вызвалены падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, як польскі грамадзянін. Вярнуўся на радзіму. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ мяст. Індура Гродзенскага р-на. Зноў арыштаваны 4.1.1945. Прыгавораны ваенным трыбуналам войск НКВД Гродзенскай вобл. за “арганізацыю беларускіх нац. школ падчас нямецкай акупацыі” і “антысавецкую дзейнасць” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ п-11174; з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) рэабілітаваны 6.12.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл., па другой (№ п-21493; захоўваецца тамсама) – 4.11.1994 прэзідыумам Гродзенскага абл. суда.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"