Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЛЫБОЎСКІ Лаўр Мікалаевіч
[1894, в. Рыдамля Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З духоўнага саслоўя. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Латыголь Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.6.1938. Асуджаны 2.11.1938 тройкай НКВД як “агент польскай разведкі” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракурорам БВА 28.11.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.