Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЛУШАКОЎ Сямён Афанасьевіч 

ГЛУШАКОЎ Сямён Афанасьевіч

[1894, в. Бахань Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскі р-н Магілёўскай вобл. – 29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Арыштаваны 31.3.1933. Абвінавачваўся ў “правядзенні антысавецкай прапаганды”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 25.6.1934 АДПУ Магілёўскай вобл. Працаваў настаўнікам школы на ст. Тошчыца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 16.8.1938. Асуджаны 15.11.1938 тройкай НКВД за “шпіянаж” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 27.11.1989. Другая асабовая справа Г. № 13960-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"