Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЛАДКОЎСКІ Яўген Ігнатавіч
[1879, Магілёў – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ ў Быхаве Магілёўскай вобл. Арыштаваны 27.10.1933. Асуджаны 10.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 13.9.1957. Групавая справа Г. і інш. № 5324 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.