Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЦЬКО Рыгор Мікалаевіч 

ГАЦЬКО Рыгор Мікалаевіч

[1903, в. Ступяні Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 9-гадовай школы імя К. Лібхнехта ў Гомелі. Арыштаваны 15.4.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 10.4.1931 як “удзельнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Угліч Яраслаўскай вобл., Расія. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР 30.1.1956. Групавая справа Г. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"