Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРНЦАРАК Іван Войцахавіч 

ГАРНЦАРАК Іван Войцахавіч

[1909, Германія – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Забор’е, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку Хрысціну (2 гадоў). Арыштаваны 9.9.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.5.1941 як “памагаты бандгрупы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Хабараўскага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 30.3.1992. Асабовая справа Г. № 32317-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"