Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРДЗЕЙЧЫК Сямён Дзмітрыевіч 

ГАРДЗЕЙЧЫК Сямён Дзмітрыевіч

[1907, в. Выганашчы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. – ?], брат Мікалая Гардзейчыка. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 6.1.1946 асобай нарадай пры НКВД як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 8.6.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 29.12.1993. Асабовая справа Г. № 12279-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"