Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРДЗЕЙ Казімір Іванавіч 

ГАРДЗЕЙ Казімір Іванавіч

[1913, в. Велікія Эйсманты Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Шабаны (цяпер Гродзенскі р-н). Арыштаваны 23.12.1939. Асуджаны 27.7.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў Архангельскай вобл. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № п-10776 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"