Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРАЎСКАЯ Ганна Ігнатаўна 

ГАРАЎСКАЯ Ганна Ігнатаўна

[1916, в. Аўгустова Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала загадчыцай Лядаўскай пачатковай школы Лагойскага р-н Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, дапамагала партызанам. Арыштавана 29.8.1944 у в. Забярозаўка Лагойскага р-на. Асуджана 9.3.1945 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з лагераў ГУЛАГа. З 1951 (?) знаходзілася ў Эльгенскім лагеры НКВД Магаданскай вобл. Вызвалена 14.6.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.3.1967. Асабовая справа Г. № 19693-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"