Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАРАВЫ Аркадзь Уладзіміравіч
[1926, в. Шчарбы, цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту працаваў настаўнікам. Арыштаваны 15.2.1952. Абвінавачваўся як “былы член антысавецкай арганізацыі “СБМ”. Асуджаны не быў. Вызвалены 19.12.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны. Асабовая справа Г. № 9908-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.