Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАПАНЮК Мікалай Іванавіч
[1893, в. Ражанка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. (паводле інш. звестак Холмскі пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча) – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Галькаўскай школы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 30.11.1930 у в. Кароткія Быхаўскага р-на. Асуджаны 11.1.1931 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Сібір. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Працаваў дырэктарам школы в. Падселле Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 25.4.1938. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”. 1.4.1939 вызвалены і рэабілітаваны пракурорам Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Па першай асабовай справе № 11174 (захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 16.1.1989 прэзідыумам Вярхоўнага Суда СССР. Другая асабовая справа Г. № 5358 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.