Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАПАНОВІЧ Мікалай Пятровіч
[1892, в. Сярэднікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ № 2 у Шклове Магілёўскай вобл. Арыштаваны 21.6.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. 3.3.1939 вызвалены і рэабілітаваны Шклоўскім раённым аддзелам НКВД. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 7803-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.