Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАНЧАРОВА Анастасія Іванаўна
[1891, в. Бучаціна Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай мінскіх СШ № 2 і № 4. Арыштавана 19.11.1932 у Мінску па адрасе: Вайсковы зав., д. 12, кв. 4. Асуджана 10.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за “неданясенне” да 3 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 1.10.1957. Групавая справа Г. і інш. (усяго каля 20 чалавек) № 25666-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.