Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛІЦКІ Лаўрэн Сяргеевіч 

ГАЛІЦКІ Лаўрэн Сяргеевіч

[1886, в. Добасна Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам Лесазавадской школы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.4.1932 у в. Мокрае Быхаўскага р-на. Абвінавачваўся ў “распаўсюджванні правакацыйных чутак, накіраваных на падрыў савецкай улады”. 12.10.1932 Магілёўскім аператыўным аддзедам АДПУ БССР вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа Г. і інш. № 5188 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"