Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛАМШТОК Леў Мордухавіч 

ГАЛАМШТОК Леў Мордухавіч

[1896, Барысаў Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Мінскай яўрэйскай педагагічнай школы. Арыштаваны 6.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свярдлова, д. 15/1, кв. 10. Асуджаны 29.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як “былы член БУНДа” і за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 25.3.1989. Асабовая справа Г. № 21655-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"