Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЕЎСКІ Іван Яфімавіч 

ГАЕЎСКІ Іван Яфімавіч

[псеўд.: Рыбак; Светлячок; Светлячок Янка; Янка s pad Ziembina; Janka s pad Ziembina; Swietlačok; Swietlačok Janka; 4.12.1888, в. Замужанне Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. – 28.11.1957, г.п. Плешчаніцы Лагойскага р-на Мінскай вобл.], педагог, літаратар. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1910-я г.
друкаваўся ў “Нашай Ніве”. Падчас арышту працаваў дырэктарам няпоўнай СШ ў в. Камена (цяпер Лагойскага р-на Мінскай вобл.). Арыштаваны 27.8.1937. Асуджаны 23.11.1937 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “шкодніцтва” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёвы (?) лагер НКВД. Вызвалены 5.4.1940 (?). Вярнуўся на радзіму. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 31.5.1989. Асабовая справа Г. № 27938-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"