Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАБРЫСЬ Тадэвуш Якубавіч
[1913, Самбор, цяпер Львоўская вобл., Украіна – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ мяст. Краснае тагачаснага Радашковіцкага р-на Вілейскай вобл., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Жыў з маці і братам Уладзіславам (н. ў 1914). Арыштаваны 4.2.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 26.6.1940 за “спробу нелегальнага перахода дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Варкута-Пячорскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 11.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 8.4.1992. Асабовая справа Г. № 32590-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.