Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЯЧОРКА Уладзімір Антонавіч
[1889, в. Тонеж Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Бостынь, цяпер Луненецкі р-н Брэсцкай вобл. Меў сясцёр Ганну, Фацінію, Веру (усе жылі ў Тураве Брэсцкай вобл.), брата Івана. Арыштаваны 15.2.1925. Асуджаны калегіяй 5.9.1925 за “шпіянаж на карысць буржуазнай Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 15.7.1997. Асабовая справа В. № 37008-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.