Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЯРНОЎСКІ Абрам Давыдавіч 

ВЯРНОЎСКІ Абрам Давыдавіч

[1908, мяст. Лоеў Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – ?]. З яўрэйскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Віцебскай медыцынскай школы. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.10.1936. Асуджаны тройкай НКВД 27.2.1937 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гады пазбаўлення правоў. Вызвалены і рэабілітаваны 14.6.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа В. № 5952-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"