Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЯЛЕНДАК (ВАЛЕНДАК) Браніслаў Іванавіч
[1901, в. Сенніца Варшаўскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Падчас арышту дырэктар школы в. Трабавічы (цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 2.8.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 25.11.1940 за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 20.4.1989. Асабовая справа В. № 7742-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.