Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ВЫХОТА Тэрэза Канстанцінаўна 

ВЫХОТА Тэрэза Канстанцінаўна

[1904, в. Лапухі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і рабочага. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мінскай СШ № 42. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 1.9.1948 у Мінску па адрасе: вул. М. Гоpкага, д. 83б, кв. 5. Асуджана 9.2.1949 за “работу настаўніцай пры нямецкай акупацыі” і як “член кіраўніцтва БНС” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалена 25.11.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага Суда СССР 20.2.1962. Асабовая справа В. № 17940-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"