Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ВЫСКВАРКА Сямён Васілевіч
[2.2.1886, Слуцкі пав. Мінскай губ. – 25.10.1934, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Галкі Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дачку Тамару (15 гадоў). Арыштаваны 10.6.1929. Асуджаны калегіяй АДПУ 20.6.1929 за “антысавецкую агітацыю і распаўсюджванне чутак пра хуткую гібель савецкай улады” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Салавецкі лагер Архангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 12.3.1992. Асабовая справа В. № 32258-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.